Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  2. Беларусы замест двух білетаў на рэйс купілі чатыры. Вырашылі не вяртаць, а ўзяць больш валізак. Што на гэта адказала «Белавія»?
  3. Хотите, чтобы вас восемь часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  4. «Вось гэта „Жди меня“ прэміум». Полька шукала родных у Беларусі для генеалагічнага дрэва — у сацсетках іх знайшлі за некалькі дзён
  5. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  6. Выпілі таблетку ад прастуды і ўпалі мёртвыя. Расказваем пра адно з самых загадкавых масавых забойстваў у гісторыі ЗША
  7. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине
  8. Што будзе з далярам пасля разгону цаны нафты вышэй за 100 даляраў? Прагноз курсаў валют
  9. «Забрали семью, которая долго не была в РБ». Беларуска рассказала про «странный» допрос на границе
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.